Крапу́жино (белор. Крапу́жына). Деревня в Логойском районе Минской области Беларуси.
Название Крапу́жино относится к ойконимическому типу, продуктивность которого к XVIII веку угасла.
Деревня Крапужино известна с XVIII века как застенок, но существовала, скорее всего, ещё в XVII веке или даже раньше. Появление её как застенка могло быть следствием аграрной реформы 1557 года в Великом княжестве Литовском, известной как «Устава на волоки».
Населённый пункт формировался в издавна обжитой местности. В 1,3 километре к востоку от деревни, возле истока реки Усяж, найдены следы селища эпохи Киевской Руси и более позднего времени.
Ойконим Крапу́жино означает «населённый пункт, основанный Крапугой и/или принадлежащий Крапуге».
Антропоним Крапу́га по происхождению является прозвищем в значении «краплёный», «меченый», то есть со следами оспы или с прыщеватым лицом. Возможна фамилия Крапу́га.
© А. Ф. Рогалев. Имена наших деревень. Топонимический словарь Беларуси. Гомель: ГГУ имени Франциска Скорины, 2006. – 470 с.
Дадатак. Слова засценак з’яўлялася абазначэннем тыпу сельскага паселішча ў Беларусі ў XVI–XX стагоддзях. Паводле “Уставы на валокі” 1557 года ворныя землі феадальных маёнткаў падзяляліся на тры часткі, кожная з якіх мела свае межы (“сценкі”). Землі, што заставаліся на гэтымі межамі, называліся засценкамі. Іх арандавалі дробныя шляхцічы і часткова заможныя сяляне. Засценкамі называліся і паселішчы на такіх землях[1].
У беларускіх гаворках слова засценак ужывалася таксама ў значэннях “участак зямлі з гаспадарчымі пабудовамі, аддзелены ад іншых сцяной або межавой лініяй накшталт дарожкі, якая называецца сценкай”; “хутар з паркам, гаспадарчым саматужным прадпрыемствам”; “дробны маёнтак, фальварак”; “адасобленае паселішча”; “двор, паселішча, дзе жылі некалькі сем’яў, якія не былі звязаны сваяцтвам, але ж насілі адно прозвішча”.
На тэрыторыі Лагойскага раёна ў мінулым было шмат засценкаў. Назвы іх утвараліся альбо ад імёнаў, мянушак і прозвішчаў гаспадароў (антрапонімаў), альбо ад абазначэнняў фізіка-геаграфічных рэалій (геаграфічных тэрмінаў).
© А. Ф. Рогалеў. Тапанімічны слоўнік Лагойскага раёна Мінскай вобласці (назвы населеных пунктаў) // Бласлаўлёнай зямлі няўміручыя скарбы: Народная духоўная культура Лагойшчыны: У 3-х кн. – Кн. 1. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. – С. 166–207.
[1] Гл.: Засценак / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Т. 3: Гімназіі – Кадэнцыя / Беларуская Энцыклапедыя.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск: БелЭн, 1996. – С. 415.